Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы
ЭСЭ
ПА ПУБЛІЦЫСТЫЦЫ ЯНКІ КУПАЛЫ
Безмацерных Кацярыны
3 група, 3 курс
Эсэ
па публіцыстыцы Я.Купалы:
1919
год. Сучаснасць.
Адбудова
Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Торжышча.
Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года)
Чытаеш Купалу 19
года – усё зразумела і блізка, бо нешта ў той ці іншай ступені актуальнае і
сёння. На жаль. І белрускі менталітэт, што вымалёўваецца ў публіцыстыцы Купалы,
нагадвае наш сучасны.
Аўтар у творах
Аўтар у творах
паўстае чалавекам дзейсным: “І гэта [ адбудаванне Беларусі]
трэба зрабіць як найхутчэй”. Патрыятычным: “Край наш сам па сабе багаты,
толькі чужыя гаспадары яго знішчылі”. А беларускае адраджэнне ён называе “вялікай
святой ідэяй”. Цвёрды ў сваёй пазіцыі і смелы. Напрыклад,
заваёўнікаў ён не баіцца называць ворагамі.
Турботы Купалы
Разбурэнні
падчас першай сусветнай вайны
На гэтыя тэмы
гутараць і сёння (Праўда, пра наступствы другой сусветнай, у асноўным)
“Ужо ад нейкага
часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна
разрушыла”. Антытыза – пасіўная Беларусь. Пра пасіўнасць “бульбяша” мы чуем і
сёння. І – прынамсі ў маёй галаве – сядзіць стэрэатып пра еўрапейца куды больш
спрытнейшага за нас.
“Цэлы свет ведае,
што самыя крывавыя бітвы, самае дзікае зніштажэнне людзей і іх дабра ў гэту
вайну – было на Беларусі”. Водгукі гэтага даходзяць да нас і сёння.
Незалежнасць
Зноў жа –
актуальна!
“На ўсякую іншую
незалежнасць кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую”. Хіба
незалежная Беларусь у свядомасці сярэднестатыстычнага грамадзяніна?
Сярэднестатыстычны грамадзянін РБ чытае рускую масавую літаратуру і глядзіць
рускае тэлебачанне. Пачуўшы роднае слова, запытваецца: “Вы выкладаеце ў школцы
літаратуру?”
Купала паглядае ў
бок Расіі са злосцю (А такое цяпер, у 21 стагоддзі, часцяком назіраецца ў
колах нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі) “Прымерам такога здзеку, такога
зневажання дужэйшым слабейшага можа служыць добра ўсім нам знаёмая царская
Расія”. Купала ўвогуле не баіцца мастацкіх сродкаў і словаў з моцным лексічным
значэннем. Напрыклад, апеку дзяржаваў-заваёўніц ён называе “воўчай”.
Альбо піша: “Стогне пад ярмом Беларусь…” Моцны, вобразны дзеяслоў, які,
аднак, ужо тычыцца Беларусі
Талерантнасць
беларуса
На мой погляд,
сёння гэтае пытанне нядужа актуальнае. Купала піша вось што: “У нявольніка
заўсёды больш помсты, нянавісці к другім (нацыянальным меншасцям – К. Б.),
чымся ў чалавека вольнага”. Сёння культурнага інтэграцыя з Расіяй, на мой
погляд, у свядомасці сярэднестатыстычнага беларуса ўжо адбылася (дакладней,
руская мова --- разам з ёй руская культура --- зацямняюць беларускую
культуру). Але гэта не ўспрымаецца як гвалт, няволя, а ўспрымаецца цалкам
нармалёва. І аніякай нянавісці да чужынцаў у нас няма. (Гэта больш актуальна
для Масквы)
Усясветная
вайна Захаду
“Вы стварылі
ўсясветную вайну за свае кішанёвыя інтарэсы”. Цяпер гэта не сугучнае
беларускай сучаснасці
Пасіўнасць
беларуса
“Ліха церпім і
чакаем, што вось нехта прыйдзе і гэта наша ліха пабярэ з сабою”.
Актуальна сёння.
І, мяркую, можна прымяніць як да народа ў цэлым, так і да асобнага суб’екта. І
нездарма студэнтам кажуць: “Не чакайце, што выкладчык запхае веды ў вашу
галаву. Усё залежыць ад вас”
Беларускі
народ вачыма Купалы
- Дэмакратычны
- Ужыўчывы
- “У
паднявольнае ярмо” нікога “запрагаць” не будзе
- Пасіўны ў масе
(“Ці не час ужо пакінуць благую прывычку сядзець і сядзець, чакаць і чакаць?”)
- моладзь -
дзейсная
Стыль публіцыстыкі
Янкі Купалы
Першае, што
кідаецца ў вочы, - гэта эмацыйнасць Янкі Купалы, што выражаецца ў шматлікіх
клічніках. Артыкул “Моладзь ідзе!” – поўны аптымізму.
“Набок з дарогі,
панове і гаспада з Захаду і Усходу!
Беларуская
моладзь ідзе! (радасць і узнёсласць Купалы падкрэсліваецца клічнікам – К.Б.)”
Выразнасці і
эмацыйнасці дадаюць і рытарычныя пытанні:
“Ужо ад нейкага
часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна
разрушыла. У Бельгіі таксама кіпіць работа ў гэтым напрамку, якой прымушаны
дапамагаць немцы, - а ў нас?” Пытанне “а ў нас?” з’яўляецца далучальнай
канструкцыяй, што падкрэслівае яго.
У ягонай
публіцыстыцы даволі шмат абзацаў. Часцяком усяго адзін сказ – гэта ўжо цэлы
абзац. Напрыклад, “І Беларусь жабруе!”, “Так быць не павінна”. Такі прыём
акцэнтуе ўвагу на пэўнай думцы. Артыкул “Адбудова Беларусі” сканчваецца сказам
“Жыццё не чакае”, вынесеным ў асобны абзац. На мой погляд, гэта даволі ўдалы
прыём паставіць кропку над артыкулам. Такое я сустракаю і ў сучасных
журналісцкіх тэкстах.
Загалоўкі Купалы
даволі лаканічныя, канкрэтныя, інфармацыйныя. І адразу можна зразумець, пра што
ідзе гаворка.
Часцяком
ўжываюцца звароткі, каб выклікаць давер у чытача: “Цяпер, браты…” (
менавіта браты – гэтая лексічная адзінка прымушае ставіцца да аўтара з
прыязнасцю), “Так, сябры, гэта вялікая праява!” (сябры - таксама
паказчык прыязнага стаўлення аўтара да чытача), “Вам трэ было, панове…”
(так аўтар звяртаецца да ворагаў)
“Моладзь
ідзе!”
Самы аптымістычны артыкул. А
сутыкацца з аптымістычным – заўжды прыемна.
“Цяпер, браты,
ідуць сыны беларускіх мужыкоў, ідзе наша беларуская моладзь!
… Нацыянальнае
беларускае жыццё пачынае кіпець, палаць праўдзівым, вечным і жыватворным
полымем”.
Цяпер сітуацыя
змянілася. З’яўляецца моладзь, што пачынае гутарыць па-беларуску, цікавіцца
беларускай культурай. Але ж, мне падаецца, што гэтая з’ява не настолькі
масавая, інтэнсіўная і заўважная, каб гучна выкрыкнуць: “Моладзь ідзе!” Ды і
цяпер далёка не ўсе “сыны беларускіх мужыкоў”, то бок “ураджэнцы сельскай
мясцовасці”, калі па-сучаснаму. І нацыянальнае жыццё не “кіпіць”, як у 1919
годзе, калі пісаўся гэты артыкул.
“Мы жывём і
будзем жыць, бо з намі і беларуская вёска”. Купала прыводзіць у прыклад
вёску Блонь, дзе “сяляне-беларусы не забылі ўсяго свайго роднага”. Але
падаецца, што тут аўтар крыху перабольшвае значнасць беларускай вёскі і – я
думаю – артыкул хутчэй гучна-аптымістычны, чым рэалістычны. І вёскі Блоні
з’явай наўрад ці былі масавай. Сёння ж, мусіць, усё свядомыя (як модна
казаць) сяляне-беларусы едуць жыць у горад. І нават з нацяжкай хіба скажаш: “З
намі беларуская вёска”?
|