Палітычныя мадэлі журналістыкі
Безмацерных
Кацярына
Пытанне
№25 Палітычныя мадэлі журналістыкі
ЗМЕСТ
1.
Тры
мадэлі Паоло Манчыні
2.
СМІ
ў Беларусі
3.
Спіс
скарыстаных крыніц
1.Тры мадэлі
Паоло Манчыні
Італьянскі
прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, прааналізаваў
амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную,
палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. (Але,
безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе)
Ліберальная
мадэль.
“Мы ствараем
газету, каб рабіць грошы”
Да ліберальнай
мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя. СМІ- такая ж
эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз глабалізуецца, а рухавіком
глабалізацыі з’яўляюцца ў асноўным амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай
мадэлі імкнецца большасць краін.
СМІ
камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З’яўляецца больш забаўляльнай
інфармацыі. З’явіўся такі жанр, як інфатэймент – змяшанне навасных і
забаўляльных праграм.
У ліберальнай
мадэлі раздзяляюцца меркаванні і факты, СМІ нейтральныя і аб’ектыўныя. У выніку
ў Штатах адну і тую ж газету могуць чытаць людзі з рознымі палітычнымі
пазіцыямі. (Дарэчы, амерыканская журналістыка з яе ліберальнай мадэллю вырасла
з рэпарцёрскіх жанраў, а еўрапейская – з літаратуры)
Палярызованая
плюралістычная мадэль
Італія, Іспанія,
Грэцыя, Партугалія. Слабое развіццё камерцыйна арыентаваных СМІ, дзяржава моцна
ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з ярка выражанай палітычнай пазіцыяй.
Напрыклад, італьянская газета “Маніфеста” – газета левага напрамку. І наўрад
яе будуць чытаць людзі іншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць
людзі з рознымі поглядамі. Інтарэсы пераплятаюцца паміж палітычнай і
медыясферай. Газеты чытаюць у асноўным нешматлікія групы добра адукаваных
людзей. Большая колькасць чытачоў – мужчыны. (У Партугаліі чытачоў-мужчын
больш на 34 адсоткі, а ў Швецыі мужчын-чытачоў болей усяго на адзін адсотак). У
вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былі не вельмі распаўсюджаны,
таму асноўны від СМІ – тэлебачанне. Існуюць кампаніі, якія атрымліваюць свае
асноўныя даходы ў іншых вобласцях.
Дэмакратычная
мадэль
Прадстаўлена ў
Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, скандынаўскіх краінах, Швейцарыі, Аўстрыі.
Існуе дзве групы СМІ – камерцыйна і сацыяльна арыентаваныя. Моцнае
ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы СМІ (Часцей за ўсё – гэта субсідыі, каб
падтрымаць плюралізм меркаванняў). Высокая ступень свабоды СМІ. Масавыя газеты
з’явіліся даўно, таму яны маюць высокія тыражы.
2.СМІ ў
Беларусі
СМІ Беларусі ні ў
адну з вышэй прыведзеных мадэляў не ўпісваюцца. Таму звернемся да мадэляў,
прапанаваных іншымі навукоўцамі: ліберальная мадэль і сацыяльна-адказная.
У ліберальнай
мадэлі усё
цікавае і важнае для аўдыторыі мусіць быць адлюстравана ў навінах. Прыклад –
ЗША. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ маюць выхаваўчую функцыю, належаць
дзяржаве, імкнуцца ўдасканальваць чалавека як сацыяльнага суб’екта. Прыклад
сацыяльна-адказнай журналістыкі – Беларусь. Сацыяльна-адказная мадэль
характэрна для аўтарытарнага рэжыму, ліберальная – для дэмакратычнага.
У
сацыяльна-адказнай мадэлі прэса не мусіць крытыкаваць палітыку. Гэта і
адбываецца ў беларускіх СМІ, якія манапалізаваны дзяржавай. Вострая крытыка
палітыкі ёсць у апазіцыйных СМІ, якія выдаюцца падпольна, маюць невялікі тыраж
альбо выходзяць у Інтэрнэце. У ліберальнай мадэлі ж наадварот – СМІ, калі
бачаць, што палітыкі памыляюцца, маюць права іх крытыкаваць. У ліберальнай
мадэлі навіны мусяць стымуляваць крытычнае стаўленне да палітыкі. У
сацыяльна-адказнай – пабуджаць падтрымліваць урад, што і робяць навіны на БТ і
у “СБ”. Навіны ў сацыяльна-адказнай мадэлі адбіраюцца па прынцыпе сацыяльнай значнасці,
у ліберальнай – згодна з густамі аўдыторыі.
Аўтарытарны рэжым
стварае міт пра дзяржаву шляхам абмежавання інфармацыйнага поля, фальсіфікацыі
фактаў. Так многія падзеі, што здараюцца з беларускай апазіцыяй, ігнаруюцца
беларускімі СМІ. Калі ж падзея вельмі буйная, робіцца скажэнне і фальсіфікацыя
фактаў. Што тычыцца дэмакракратычнага рэжыму і ліберальнай мадэі, то ён стварае
свой міт “правы чалавека”, дзякуючы плюралізму меркаванняў ў СМІ і празмернасці
інфармацыі. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ дзяржава выкарыстоўвае
адмістратыўны ціск на СМІ з поглядамі, якія прыходзяцца ёй недаспадобы.
Загнаны ў андэграўнд газеты “Народная воля” і “Наша ніва”. Цэнзар у Беларусі –
дзяржава. Пры ліберальнай мадэлі цэнзарам выступае грамадства, падтрымліваецца
канкурэнцыя і СМІ з самымі рознымі поглядамі.
Д. Грэбер
выдзяляе наступныя тыпы ўздзеяння на СМІ: легальны, структурны, эканамічны
(характэрныя для аўтарытарнага рэжыму), нарматыўны (характэрны для
дэмакратычнага рэжыму).
Легальны
кантроль. Гэта выкарыстанне заканадаўства. Напрыклад, у ССР шмат людзей
пакутавала ад артыкулаў пра падбухторванне і здраду. Прычым яны трактаваліся
так шырока, што пад іх мог падпасці фактычна любы ўчынак.
Нарматыўны
кантроль. Носіць схаваны характар і грунтуецца на непісаных дамоўленасцях, што
існуюць у дадзеным грамадстве. Характэрны для дэмакратыі.
Структурны
кантроль заключаецца ў тым, якая форма ўласнасці на СМІ. Як бачым, у Беларусі даволі
інтэнсіўна прымяняецца гэты метад кантролю. І прыватная ўласнасць не
падтрымліваецца дзяржавай., бо ёй яна не выгадна. Амаль усе СМІ – дзяржаўныя.
Эканамічны
кантроль. Прымяняўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі. Аляксандр Трэці ўсім лаяльным
да дзяржавы СМІ выдаткоўваў адмысловыя субсідыі. Газета “СБ”, фанатка
беларускага ўрада, выдаецца на глянцаванай паперы, што не могуць сабе дазволіць
падпольныя “Наша ніва” і “Народная воля”.
СПІС СКАРЫСТАНЫХ
КРЫНІЦ
1.www. index.php3.htm
2. www.media.utmn.ru
3. «Эксперт» №14 (508)/10 апреля 2006
|