лiтар. Абпальвалi плiнфу ў спецыяльных печах складзеных з цэглы. У другой
палове 13 ст. плiнфу ў беларускiм манументальным будаўнiцтве змяняе
буйнапамерная брусковая плiнфа. Зойдзем на хвiлiну ў майстэрню цагельнiка
15 ст. Гэта быў майстар, якому дапамагалi некалькi чалавек. Цэгла рабiлася
на спецыяльным шырокiм драўляным стале. Форма ўяўляла сабою дзве збiтыя
разам прамавугольныя драўляныя скрынкi, акаваныя жалезам i з ручкамi па
баках. Цагельнiк запаўняў iхглiнай, потым запiхваў кавалачкi глiны ў куткi
формы. а глiняныя рэшткi зграбаў рукою або дошчачкай. Ад пальцаў майстра на
паверхнi цэглы часам заставалiся неглыбокiя сляды. Набiтыя глiнай формы
памочнiкi майстра пераносiлi на роўную пляцоўк у i асцярожна вытрасалi
цэглу для прасушкi. Абпальвалi цэглу альбо ў полi, альбо ў печы. Падобным
чынам выраблены i плiткi для падлогi.
З 13 па 18 ст. ужывалася i спецыяльная профiльная цэгла: стрэлападобнай
формы, а таксама iнш. узораў. Найбольш пашыранымi спосабамi вырабу такой
цэглы былi фармоўка i абсклюдаванне (абрэзка цэглы).
На буйнапамернай цэгле амаль заўжды адсутнiчаюць знакi, уласцiвыя плiнфе,
але клеймы i асаблiвыя меткiсустракаюцца на працягу 14-16 ст. Меткi вядомы
на цэгле з Лiдскага i Мiрскага замкаў, а клеймы-на Мiрскай. Вельмi цiкавая
цаглiна знойдзена ў Пiнску. Яе бакавыя гранi аздоблены рэльефным раслiнным
арнаментам. Сiмволiка разнастайных выяў на старажытнай цэгле часта звязана
з пэўнымi асаблiвасцямi цагельнай вытворчасцi i да канца не вытлумачана. Як
бачна, цагельная справа была вельмi распаўсюджана на тэрыторыi Беларусi.
Цагельнi былi там, дзе нешта будавалася.
III. Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы.
Ужо з 15 ст. жылыя памяшканнi замкаў i палацаў пачалi сцяпляць кафельнымi
печамi. У iнвентарах 16-18 стст. згадваецца вялiкая колькасць печаў,
аблямаваных кафляй. Першыя кафлi нагадвалi звычайныя гаршкi альбо невялiкiя
макацеры, таму i атрымалi назву «гаршковыя». Ганчары выраблялi iх разам з
кухонным цi сталовым посудам i нават спачатку мецiлi некаторыя экземпляры
звычайнымi ганчарнымi клеймамi. На Беларусь кафлi трапiлi непасрэдна з
Германii — радзiмы еўрапейскага кафлярства. Не выпадкова, што першыя
вядомыя нам экземпляры знойдзены у князскiх харомах Полацка. Калi
разглядаць эвалюцыю развiцця кафлi то мы бачым, што у аснове стаiць простая
гаршковая кафля. З часам змянялася тэхналогiя будавання, змянялiся
эканамiчныя ўмовы i патрэбы людзей, а разам з iмi змянялася i форма кафлi.
iснуюць таксама пiсьмовыя крынiцы, якiя сведчаць, што ў пабудове Лiдскага
замка шырока выкарыстоўвалася гаршковая кафля. З яе выраблялi глiнабiтныя
печы, невысокiя скляненiстыя збудаваннi з асобнымi ўмараванымi ў iх цела
гаршковымi кафлямi. Паступова верхняя частка кафлi (вусце), што нагадвае
звычайны круг, пачынае набываць розныя формы:чатырохпялёсткавай, значна
радзей трохпялёсткавай разеткi, потым квадрата, якi часам, у 15 -пачатку 16
ст. , закрываўся дэкаратыўнай, зробленай з глiны праразной рашоткай.
Кавалкi такiх кафляў знойдзены ў Полацку. Пераход да кафлi з квадратным
вусцем, якi адбыўся ў 15 ст. , дазволiў рабiць кафляныя печы складанай
канструкцыi, значна павялiчыць iх цеплааддачу за кошт павелiчэння цеплавой
паверхнi печы. У канцы 15-16 ст. для аздаблення сталовага посуду пачынаюць
ужываць зялёную палiву, якая адначасова выкарыстоўваецца i для пакрыцця
плiнфы, што робiць яе элементам ва ўпрыгожаннi iнтэр’еру жылога дому.
У гэты час у самых вялiкiх цэнтрах кафлянай вытворчасцi пачалi паступова
пераходзiць да вырабу каробкавай кафлi, якая несла на сваей вонкавай
пласцiне якi-небудзь малюнак. Зноў-такi першыя каробкi знойдзены ў Полацку.
Гэтыя кафлi непалiваныя, невялiкiх размераў, не маюць рамкi на краях. Але
трэба адзначыць, што працэс замяшчэння гаршковай кафлi на каробкавую
адбываўся вельмi павольна. У сярэдзiне 15 ст. часта будавалiся
камбiнавальныя печы, нiжнi паверх якiх складаўся з гаршковай кафлi, а
верхнi-з каробкавай. Развал такой печы знойдзены ў Мазырскiм Замку.
Гаршковая кафля 15 ст. рабiлася на ганчарным коле, добра абпальвалася, мела
роўнае донца i устойлiвыя прапорцыi. Форма вусця выглядала
чатырохпалоскавай разеткай. У эпоху адраджэння ганчары пакрываюць
каробкавую кафлю палiвай. Такая кафля карыстаецца вялiкiм попытам сярод
гарадскога насельнiцтва. Кафляры наладжваюць сувязi з разьбярамi,
заказваюць у iх драўляныя з малюнкам формы. Кафляная печ дасягае значных
памераў i складваецца з розных вiдаў кафлi.
З’яўляецца сюжэтная кафля — гэта вынiк творчых «вандровак» беларускiх
кафляроў у iталiю, Германiю i Чэхiю. У 16 ст. з’яўляецца «партрэтная» кафля
з выявамi мужчыны (партрэт Васiля Цяпiнскага).
Крыху пазней ў 16 ст. з’явiўся новы, вельмi характэрны для беларускай кафлi
малюнак. Не было такога населеннага пункта ў нашым краi, дзе б не ўжывалi
кафлю з геаматрычным альбо раслiнным арнаментам . Шырока таксама ўжывалася
геральдычная кафля з выявамi звяроў, мiфалагiчных iстот. Акрамя кафлi мы
бачым гэты штрышок на каваных дзвярах Мiрскага замка, Сафiйскага сабора.
Новы штуршок у выпрацоўцы кафлi дало мураванае будаўнiцтва ў стылi барока,
якое пашыраецца ў гарадах Беларусi. У гэты час яно дасягае сваёй вышынi.
Кафляныя печы сталi важным элементам iнтэр’ера. Яны мелi
складанапрафiляваную барочную форму, якая будавалася з розных вiдаў кафлi.
Асаблiва багатымi i разнастайнымi былi арнаментальныя матывы. Для ранняга
барока характэрна кафля з адбiткамi дат (Магiлёў, Мiнск) i выявамi
чалавечага твару. Да нас дайшлi малюнкi праектаў печаў 17 ст. з кафлi,
аздобленай раслiнным арнаментам. Два такiя малюнкi знойдзены ў замке
Радзiвiлаў. У другой палове 17 ст. у беларускiм кафлярстве адбываюцца
пэўныя змены. Знiкае рамка ў вузкай палосачнай кафлi. Больш простай
становiцца канструкцыя самой печы. Яна становiцца прамавугольнай. Адметная
рыса позняй барочнай кафлi-наяўнасць васьмiвугольнай або авальнай рамкi на
яе вонкавай пласцiне. У час руска-польскай вайны (1654-1667 гг. ), калi на
тэрыторыi Беларусi разгарнулiся галоўныя ваенныя дзеяннi, попыт на кафлю
часова знiкае, i многiя беларускiя кафляры перабралiся ў Расiю. Шмат
помнiкаў было разбурана. Але нягледзячы на перабудовы i на вялiкiя
разбурэннi, кафлярства ўсё роўна засталося адной з найцiкавейшых
распаўсюджаных галiн творчасцi беларускiх майстроў.
IV. Будаўнiчая арцель.
Разглядаючы шэдэўры мураванай архiтэктуры, мiжволi ўзнiкае пытанне: «А як
практычна iшла будоўля? Хто абпальваў цэглу, рабiў вапну, цягаў i ўкладваў
роўнымi радамi вялiзныя камянi? Колькi людзей удзельнiчала i хто iмi
кiраваў? » Каб адказаць на ўсе гэтыя пытаннi, трэба звярнуцца да гiсторыi
будаўнiчай справы i будаўнiчай тэхнiкi. На працягу амаль усяго сярэднявечча
асноўная колькасць мураваных i драўляных збудаванняў на Беларусi
ўзводзiлася мясцовымi рамеснiкамi, што ўваходзiлi ў склад будаўнiчых
арцеляў. На тэрыторыi Беларусi мясцовыя самастойныя будаўнiчыя арцелi
вядомы з 12 ст. iснавалi яны i пазней, у першай палове 20 ст. Звычайна
арцель складалася з некалькiх дзесяткаў высокаквалiфiкаваных муляроў i
некалькiх цесляроў, якiя падчас будаўнiцтва падмуркаў i дахаў рабiлi
рыштаваннi, будаўнiчыя прылады, вокны i дзверы, а таксама майстроў па
вырабе цэглы i нарыхтоўцы вапны. Майстры-цагельнiкi мецiлi сваю прадукцыю
спецыяльнымi знакамi, меткамi або клеймамi. У 12 ст. iснавалi князская i
манастырская арцелi. iмi кiравалi вопытныя майстры, якiя былi i
праектантамi, i выканаўцамi адначасова. На тэрыторыi Беларусi ў гэты час
працавала некалькi будаўнiчых арцеляў. Полацкая зямля мела дзве самастойныя
арцелi-полацкую i вiцебскую. Полацкую заснавалi кiеўскiя майстры, якiя
збудавалi вялiкi сабор Бельчыцкага манастыра. Зараз у Полацку вядома 10
архiтэктурных помнiкаў, створаных полацкай арцеллю. Вiцебскiя майстры
ўзвялi Благавешчанскую царкву i асноўны аб’ём царквы ў Навагрудку. У канцы
12 ст. манументальнае будаўнiцтва ў Полацку ў сувязi з эканамiчнымi
абставiнамi спынiлася. Полацкiя дойлiды заснавалi архiтэктурную школу ў
Смаленску.
З чаго ж пачыналася будаўнiцтва? Спачатку выбiралi месца для пабудовы. Для
храмаў звычайна падбiралi пагоркi, адкуль яго было б добра вiдаць здалёк,
ужо на падыходзе к
горада. Пачыналi будаўнiцтва ў дзень, прысвечаны таму святому, чыё iмя
павiнен быў атрымаць будучы храм. На будаўнiчай пляцоўцы, недалёк ад месца
будоўлi, за год-два да
яе пачатку, рабалi яму, у якой гасiлi вапну. Такiя ямы знойдзены пры
раскопках у Мiнску. Калi вапна была гатова, з дапамогай шнура i мернага
сажня вызначалi на зямлi план i
пачыналi капаць ямы пад падмуркi. Капалi зямлю драўлянымi рыдлёўкамi, краi
якiх былi акаваны жалезам. Пакуль iшлi зямельныя работы, на вазах падвозiлi
камянi для падмуркаў, абпаленую цэглу, якую складалi штабялямi. Недалёка ад
цэглыляжалi шлiфаваныя камянi для аздобы фасадаў храма. Пасля таго, як былi
выкапаны равы для
падмуркаў, пачыналi будаваць. Цiкава, што пры пабудове Полацкай Сафii (11
ст. ) насцiлы рыштаванняў клалiся на круглых жэрдках, а пачынаючы з 12 ст.
толькi на прамавугольных
брусах. Калi звярнуцца да малюнка, то можна ўбачыць i тэхналогiю будавання
i матэрыялы, а таксама часткова прылады працы. Я лiчу, што трэба таксама
адзначыць, што будаўнiцтва вялося толькi ў цёплы перыяд года. Храм
узводзiлi прыкладна за два-тры гады. На зiму незакончаныя сцены пакрывалi
тоўстым слоем вапнавай рамчыны i пакiдалi да вясны.
Побач, як мы бачым , рамеснiкi абчэсваюць кавалкi колатага камення,
выраблялi з iх блокi для пабудовы сцен. Пачынаючы з другой паловы 13 ст. на
Беларусi акрамя культавых i грамадзянскiх будынкаў, як я ўжо гаварыў, з
каменню i цэглы ўзводзяцца абарончыя збудаваннi — магутныя замкi i вежы.
Пераход ла новай будаўнiчай тэхнiкi выклiкаў патрэбу ў прафесiйных
дойлiдах, якiх нярэдка запрашалi з iншых краёў. У 16 ст. тэрыторыя Беларусi
ўвайшла ў склад ВКЛ. З гэтых часоў да канца 13 ст. будаўнiчая тэхнiка
Беларусi i Лiтвы знаходзiцца ў вельмi цесным кантакце i прынцыпова адзiная,
бо арцелi вандравалi па ўсёй краiне без усялякiх абмежаванняў. У 14-17 ст.
колькасць членаў будаўнiчых арцеляў павялiчылася. Напрыклад: "у 1497 г. на
будаўнiцтве Вострай Брамы ў Вiльнi пад кiраўнiцтвам майстра працавала 16
майстроў-муляроў, 96 рамеснiкаў-памочнiкаў, 48 цесляроў, 300-400 дапаможных
работнiкаў. . . " Цяжкiя будаўнiчыя работы па старадаўняй звычцы праходзiлi
пад музыку. У гэты час майстры, якiя выраблялi цэглу, а потым i плiткi для
падлогi, выйшлi са складу будаўнiчых арцеляў, працавалi самастойна i
прадавалi сваю прадукцыю непасрэдна заказчыку. Акрамя вандроўных будаўнiчых
арцеляў ствараюцца цэхi муляроў. Першыя цэхi вядомы з сярэдзiны 16 ст. .
Цэхавыя рамеснiкi падзялялiся на майстроў, чаляднiкаў i вучняў. Тэрмiн
навучання рамяству ў цесляроў працягваўся чатыры гады.
V. Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў.
Узровень развiцця будаўнiчай тэхнiкi адлюстроўвае, як вядома, тэхнiка
кладкi, якая з’яўляецца своеасаблiвай вiзiтнай карткай старажытных
дойлiдаў. Са зменамi ў палiтычным плане краiны, з эканамiчным станам яе
гаспадаркi, як мы ўжо адзначылi, вiдазмяняецца форма будаўнiцтва, а ад
гэтага змяняецца тэхнiка кладкi. Навогул тэхнiка кладкi залежыць ад формы i
памераў цэглы i камня, а так сама ад рамчыны, якую выкарыстоўваюць пры
будаўнiцтве. На Беларусi, як лiчаць археолагi, iснуе тры вiда
кладкi:змешаная (кладка з цэглы i камення), цагляная i каменная (з валуноў
i каменных квадратаў). Першы манументальны помнiк — Полацкая Сафiя,
пабудаваны тэхнiкай змешанай кладкi. Гэта кладка складаецца з шэрагу
валуноў, якiя раздзяляюцца плiнфай, памеры якой вельмi блiзкi да квадрата.
На гэтай тэхнiцы кладкi iснавала полацкая школа архiтэктуры. А другая, як
мы ўжо гаварылi, гродзенская архiтэктурная школа распрацавала сваю
асабiстуютэхнiку кладкi. Даследчыкi называюць яе дэкаратыунай
роўнапластовай кладкай. Чаму? Бо асноўная сцяна ўзвадзiлася з плiнфы,
акрамя плiнфы ў кладку ўваходзiлi рознакаляровыя каменнi, кафлi, з якiх
выкладалi розныя ўзоры. Гэтай тэхналогiяй кладкi пабудавана Барысаглебская
царква. У другой палове 13 ст. у архiтэктуры Беларусi адбываецца карэнны
пералом. Плiнфу змяняе вялiкая цэгла, якая нясе новыя тыпы кладак. Так, з
другой паловы 13 ст. выкарыстоўваецца балтыйская кладка, для якой
характэрна чаргаванне дзвух лажкоў i аднаго тычка. Тэхнiкай такой кладкi
пабудавана Белая Вежа.
У другой палове 14 ст. балтыйскую кладку змянiла кладка, у якой у кожным
раду ў перамешку з тычком пакладзены лажок. Гэтая кладка мае шэраг прывiлей
перад балтыйскай , на што ўказваюць многiя даследчыкi. Яна не патрабавала
ад цэглы аднолькавых памераў i была даволi нескладаная па сваёй працы.
Гатычная кладка характэрна для беларускiх помнiкаў другой паловы 14 ст. -
сярэдзiны 16 ст. . Яна вызначалася тым, што чаргаванне лажкоў i тычкоў не
заўсёды ўжываецца дакладна. Прыкладам гэтай тэхнiкi кладкi з’яўляецца
iшкольдскi касцёл. А з другой паловы 16 ст. побач з гатычнай кладкай
пачынае ўжывацца новая, у якой рад тычкоў чаргуецца з радам лажкоў;гэтая
кладка была лёгкай, чым гатычная, i шырока выкарыстоўвалася пры будаўнiцтве
будынкаў. У лiтаратуры яна атрымала назву рэнесанская. У 17 ст. у
беларускiм дойлiдстве ўжывалася галандская кладка, для якой было характэрна
чаргаванне радоў з адных тычкоў з радамi з адных лажкоў. Тэхнiкай такой
кладкi была пабудавана Сынкавецкая царква i Мураванка. Трэба адзначыць, што
правiльны малюнак кладкi 17 ст. , асабiста гэта датычыцца крыжовай i
галандскай кладкi, бадай нiколi не выконваўся, бо фасады будынкаў пакрывалi
тынкоўкай. Гэта прывяло да выраджэння роўнапластовай кладкi, у якой нiякiх
змен у чаргаваннi лажкоў i тычкоў не было. Выконвалася яна з тонкай цэглы
(4. 5-5. 5 см). Помнiкi новай магiлёўскай архiтэктурнай школы адраджаюць
роўнапластовую кладку. Трэба таксама адзначыць, што « . . . развiццё
будаўнiцтва на Беларусi супадае з развiццём будаўнiцтва ў Лiтве, таму што
агульнасцю культурнага i эканамiчнага жыцця беларусаў i лiтоўцаў назiраецца
на працягу некалькiх стагоддзяў. Найбольш поўныя сведкi аб гэтым у свiх
работах па гiсторыi будаўнiцтва i будаўнiчых матэрыялаў Лiтвы прыводзiць В.
Левандаўскас. »
Заключэнне
Я раскрыў асаблiвасцi будавання на тэрыторыi Беларусi з 9 па 17 ст. Я
разглядзеў эвалюцыю будаўнiчых матэрыялаў i тэхналогiю iх выраблення.
Здаецца, я зрабiў агляд старажытнай цагельнi i тэхнiку кладкi старажытных
дойлiдаў, расказаў гiсторыю кафлянай печы, а разам з тым i асвяцiў этапы
станаўлення беларускага кафлярства, а таксама зрабiў агляд будаўнiчых
арцеляў i закрануў iх дзейнасць. Я жадаю скончыць маю работу, словамi
Уладзiмiра Караткевiча:
«. . . Няма такой сiлы, каб годна апець рукi тыя, што ствараюць шкло,
чароўную керамiку i кафлi, непаўторную старадаўнюю скульптуру. i
дойлiдства: вясёлку Каложы, пабудаваную са святла Камянецкую вежу суровыя
камянi замкаў-i адметную тыпова беларускую готыку(Мiр i Заслаўль). i
барока, пышнае, як лотас. i класiцызм. i непаўторнае драўлянае дойлiцтва,
роўнага якому цяжка знайсцi. Тое, калi звычайная мужыцкая сякера
паспрачацца з разцом Фiдзiя. . . Няма такой сiлы, каб забаранiць любiць.
Пранiкнiцеся любоўю да маёй роднай Беларусi, людзi Велiчна i горда яна таго
варта. . . »
ЛІТАРАТУРА:
1. Дойлiдства на Беларусi. (А. М. Марцiшэнка, Л. И. Клiн)
2. Культура Беларусi. (П. Д. Луцiнец, А. А. Пшанюк)
3. Станаўленне беларускага кафлярства. (П. Н. Адаменка)
Страницы: 1, 2
|