мастацкаю  практыку  абумовілі  і   асабістыя,   унутрыдзяржаўныя   прычыны. 
Засваенне  новых  мастацкіх  стыляў  адбывалася  ў  розных  відах   культуры 
няроўна. 
      Культурнае жыццё на Беларусі ў 14  --  16  стагоддзях  было  акрэслена 
гуманістычнай асветніцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнікоў літаратуры  -  Ф. 
Скарыны, М. Гусоўскага. 
                     ЖЫВАПІС БЕЛАРУСІ  14—16 СТАГОДДЗЯЎ 
      У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага  мастацтва 
–жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг  ўзаемазвязаных  стыляў  - 
готыка, рэнесанс,  маньерызм.  На  характар  выяўленчага  мастацтва  аказалі 
таксама значнае ўздзеянне  багатыя традыцыі візантыйскай і  старажытнарускай 
культуры. 
      Мастацву Беларусі 14 - 16  стагоддзяў  уласціва  цікавасць  да  паказу 
багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14  -  16 
стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі,  дынамікі,  паказу  драматычных 
сітуацый. Менавіта ў 14 -  16  стагоддзях  пачынаецца  фарміраванне  свецкіх 
форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых  адрозневанняў. 
Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный  перыяд  развіваецца  партрэт.  Акрамя  яго 
мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы. 
      Аб  манументальным  жывапісе  14  -  16  стагоддзяў  больш  вядома   з 
літаратурных  і  архіўных  крыніц.  Іх  данныя  сведчаць  ,  што  фрэскавымі 
роспісамі былі  ўпрыгожаны  княжацкія  палацы  ў  Віцебску,  Троках,  Крэве, 
Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы.  Гэты  жывапіс  не  захаваўся  да 
нашага часу. 
      Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел  у 
стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы  капліцы  св. 
Тройцы ў Люблінскім  замку.  Плоскасці  сцен  асноўнага  аб'ёму  храма,  яго 
апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя  выявы.  Па 
сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах  у  размяшчэнні  асобных  сцен 
яны  нагадваюць  больш  ранні   жывапіс,   напрыклад,   храмаў   Бельчыцкага 
Барысаглебскагаманастыра ў  Полацку,  фрэскавыя  цыклы  наўгародскай  царквы 
Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы  даюць 
падставы  сцвярджаць,  што  яе  фрэскаве  ўбранне  было  выкана  беларускімі 
жывапісцамі,  якімі  кіраваў  майстр  Андрэй.У  14  -  16  стагоддзях  разам 
зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб  найбольш  ранніх 
творах вядома з літаратурных крыніц, у  якіх  згадваюцца  асобныя  абоазы  і 
партрэтныя выявы,  даецца  іх  апісанне.  Беларускі  іканапіс  разглядаемага 
перыяду вызначаецца  моцным  уздзеяннем  візантыйскіх  і  старажытна  рускіх 
традыцый.  Але  яны   не   столькі   захоўваюцца,   колькі   развіваюцца   і 
удасканальваюцца  мясцовв\ымі  майстрамі,  якія  выпрацоўваюць   самастойныя 
правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць  найбольш 
дасканалыя тэхнічныя прыёмы. 
      Для беларускіх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца  шырокае 
выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы  і  лепкі  па  ляўкасу, 
расфарбоўкі фону,  разнастайных  накладных  элементаў,  пакрыцця  жывапіснай 
паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы. 
      З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя  зрухі,  звязаныя  з 
удзеяннем Адраджэння  і  маньерызму.  На  змену  вытанчаннасці  і  ўмоўнасці 
вобразаў  прыходзіць  канкрэтнасць,  вызначаная   жыццёвая   пераканаўчасць. 
Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення  разнастайных  чалавечых 
пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна. 
      Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый  відавочны  ў  абразах 
"Лука і Сымон", "Павел і Іаан","Іакаў і  Іуда",  якія  складалі  апостальскі 
чын  іканастаса  Сымонаўская  царквы  ў  Кажан-Гарадку.  Яны  адлюстроўваюць 
найбольш  прагрэсіўную  лінію  ўразвіцці  тагачаснага  эканапісу.  Архаічнае 
плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16  ст.,  відавочна  у  такіх 
творах,  як   "Нараджэнне  Багародзіцы"  з  в.  Ляхаўцы  Малырацкага  раёна, 
"Параскева-Пятніца" са Случчыны. 
      Для беларускага жывапісу 16 ст.  адметнай  рысай  было  уздзеянне  для 
эканапісу    прёмаў    на    алтарныя    абразы.    Адбывалася    спалучэнне 
заходнееўрапейскіх уплываў з візантыйскастаражытнакіеўскай асновай. 
      Зараджэнне партрэтнага жанру у 14 - 15 стст.  было  прадыктавана  усім 
ходам развіцця беларускай  культуры,  фарміраваннем  у  царкоўнай  ідэалогіі 
ідэй  свецкага  мастацтва.  Ужо  ў  фрэсках  Спаса-Праабражэнскай  царквы  ў 
Полацку бачна партрэтныя рысы. 
      Сваеасаблівай з'явай партрэтнага жанру 16 -  пач.  18  ст.  з'яўляецца 
сармацкі партрэт. Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме -  у 
парадлным аддзенні, у  акружэнні  прадметаў,  што  адлюстроўвалі  не  толькі 
мадэль, яе унутраны свет, характар, але і перадавала прынадлежнасць  да  той 
ці іншай саслоўнай групы  насельніцтва,  дазваляла  даведацца  аб  палажэнні 
асобы ў грамадстве. 
      Да ліку найбольш выдатных помнікаў адносіцца партрэт  Юрыя  Радзівіла. 
Мадэль у ім паказана ў поўны рост у акружэнні  шматлікіх  дэталяў.  Дзякуючы 
ім, а таксама надпісу, можна даведацца аб партрэтуемым, аб  месцы  паказанац 
асобы ў тагачасным грамадстве. 
      Акрамя Вільні, Нясвіжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага  жывапісу 
16  ст.  з’яўляўся  Слуцк.  Тут  пры  двары  князёў  Алелькавічаў  працавала 
некалькі майстроў. Магчыма аднаму з іх належыць  партрэт  Кацярыны  Слуцкай. 
Разам  з  тыповымі   рысамі,   уласцівымі   сармацкім   выявам,   у   рабоце 
прысутнічаюць пэўныя элементы рэнесансу і маньярызму. 
      У  гэты  час  на  Беларусі  працуе  шмат  іншаземных  майстроў,   сюды 
прывозяцца творы з розных еўрапейскіх краін. Разам гэта  стварае  спрыяльную 
глебу для росквіту партрэтнага  жанру,  для  фарміравання  яго  нацыянальных 
рыс. 
                    БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ 
      Шляхі развіцця графікі ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымі  традыцыямі 
папярэдніх   гадоў,   зменамі   ў   грамадска-палітычным   жыцці   дзяржавы, 
суіснаваннем двух рэлігій - каталіцызму і праваслаўя. Эвалюцыя  гэтага  віду 
мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі.  У  мініяцюрах, 
гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя  стылістычныя  плыні,  якія 
не толькі ішлі за межу краіны, але і  фарміраваліся  на  мясцовай  глебе.  У 
разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра. 
      Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат  агульнага  з  мастацтвам  рукапіснай 
кнігі  старажытнабеларускіх   княстваў.   Адхіныя   першаўзоры,   кананічныя 
патрабаванні  царквы  прымуіалі  аўтараў  ісці  ўслед  за  візантыйскімі   і 
балканскімі традыцыямі. 
      Рукапісы 14-16 стст. упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных 
істот. Найбольш выдатным узорам можа  быць  Мсцішскае  евангелле.  На  думку 
мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14  ст.,  адкуль 
трапіла ў Мсціж. 
      Развіццё мініяцюры  ў  14  -  16  стст.  было  імклівым.  Стылістычная 
накіраванасць  выяў  мянялася  адносна  хутка.  Так   даследчыкі   рукапісаў 
адзначаюць, што ўжо з 14 ст.  пачынаецца  адыход  ад  пануючых  візантыйскіх 
традыцый, значнае  ўзмацненне  рэалістычных  рыс.  Асабліва  паказальнымі  ў 
гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" і  "Радзівілаўскі  летапіс", 
"Служэбнік". 
      З'явай, якая мела  для  беларускай  культуры  выключныя  па  значнасці 
вынікі, можна лічыць пачатак  кнігадрукавання.  Рукапісная  кніга  не  магла 
задаволіць патрэб тагачаснага грамадства. Яе магчымасці  былі  абмежаваны  і 
даволі вялікім часам выканання, няздольнасцю  хутка  адрэагаваць  на  пэўныя 
падзеі, існаваннем твора толькі адзіным экземпляры. Кнігадрукаванне  адкрыла 
шырокі шлях для кніжнай ілюстрацыі, станкавой гравюры. 
      Развіццё беларускай  графікі  з  другой  паловы  16  ст.  было  вельмі 
імклівым. У дракарні Мамонічаў выдаюцца "Трыбунал", "Статут ВКЛ" -  юрыдычна 
заканадаўчыя   кнігі   з   адпаведным   стрыманым   мастацкім    вырашэннем, 
распачынаецца  стварэнне  станковых  твораў  -  партрэтаў,  карт,  гарадскіх 
відарысаў. Канец 16 ст.  адзнаменаваны  першымі  медзярытамі,  што  было  не 
толькі прыкметай часу  адзнакай  сувязей  з  заходнееўрапейскімі  графічнымі 
школамі, але і значным  крокам  наперад  у  засваенні  распаўсюджанні  новых 
відаў і тэхнік гравюры. 
       НАЙБОЛЬШ ЗНАКАМІТЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ СУЧАСНАГА  МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ 
      Алейнік Дзмітрый Іванавіч. 
      Нар. 11.05.1929, г. Беразіно. 
      Скончыў  Мінскае  мастацкае  вучылішча  (1954),  Беларускі   дзяржаўны 
тэатральна-мастацкі інстытут (1960). Вучыўся ў Волкава, У.  Сухаверхава,  В. 
Цвіркі. 
      Удзельнічае ў выставах з 1961. 
      Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Казахстане, Фінляндыі, Польшчы, 
Малдове, Германіі, Літве, на Украіне, у Чэхаславакіі, Алжыры, Тунісе. 
      Зберагаюцца  ў  Нацыянальным  мастацкім  музеі  Рэспублікі   Беларусь, 
грамадскіх і прыватных зборах Беларусі. 
      Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу. 
      Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981). 
      Альшэўскў Дзмітрый Уладзіміравіч. 
      Нар. 21.09.1953, в. Угольшчына Бялыніцкага  раёна.  Скончыў  Беларускі 
дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1980),  творчыя  майстэрні  Акадэміі 
мастацтваў СССР (1984). 
      Удзельнічае ў выставах з 1980. 
      Творы экспанаваліся ў  Беларусі,  Расіі,  Югаславіі,  Італіі,Германіі, 
Нарвегіі, Даніі, Швецыі. 
      Зберагаюцца  ў  Нацыянальным  мастацкім  музеі  Рэспублікі   Беларусь, 
Траццякоўскай   галерэі   ў   Маскве,   грамадскіх   і   прыватных    зборах 
Беларусі,Расіі, Германіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Італіі, Ізраіля, ЗША. 
      Працуе  ў  розных  жанрах  станковага  жывапісу  і  ў   манументальна- 
дэкаратыўным мастацтве. 
      Ахрэмчык Віктар Уладзіміравіч. 
      Нар. 03(16).12.1903, г. Мінск. Памёр 09.03.1971. 
      Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). Вучыўся  ў 
Архіпава, К.Істоміна, А.Шаўчэнкі. 
      Удзельнічае ў выставах з 1921. 
      Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Венгрыі, Фінляндыі, Малдове. 
      Зберагаюцца  ў  Нацыянальным  мастацкім  музеі  Рэспублікі   Беларусь, 
грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі. 
      Працаваў у галіне станковага і манументальнаг жывапісу. 
      Народны мастак БССР (1949). 
      Барабанцаў Віктар Кірылавіч. 
      Нар. 28.08.1947, г. Гомель. 
      Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978). 
      Удзельнічае ў выставах з 1976. 
      Творы экспанаваліся ў Беларусі, Літве, ЗША, на Украіне, у Польшчы. 
      Зберагаюцца ў Нацыянальным  мастацкім  музеі  Рэспублікі  Беларусь,  у 
грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Расіі, Кіпра, Украіны. 
      Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу. 
       Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991). 
Баразна Лявон Цімафеевіч. 
      Нар. 04.02.1929, в. Новае Сяло Талачынскага раёна. Загінуў 15.08.1972. 
      Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968). 
      Удзельнічае ў выставах з 1957. 
      Працаваў у жывапісе, графіцы. Даследваў народную творчасць. 
      Бараноўскі Анатоль Васільевіч. 
      09.05.1937, г.Мінск. 
      Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1965). 
      Удзельнічае ў выставах з 1965. 
      Творы  экспанаваліся  ў  Беларусі,  Расіі,  Балгарыі,  Вялікабрытаніі, 
Германіі, Даніі, Галандыі, Грэцыі, Італіі, Японіі,  Эфіопіі,  Ізраілі,  ЗША, 
Канадзе, краінах Прыбалтыкі і Закаўказзя. 
      Зберагаюцца ў Нацыянальным  мастацкім  музеі  Рэспублікі  Беларусь,  у 
грамадскіх і прыватных зборах  Беларусі,  Расіі,  Балгарыі,  Вялікабрытаніі, 
Германіі, Дані, Галандыі, Грэцыў, Італіі,  Японіі,  Эфіопіі,  Ізраіля,  ЗША, 
Канады. 
      Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. 
      Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). 
      Бархаткоў Антон Стафанавіч. 
      Нар. 04(17).01.1917, в. Шчаглоўка Касцюковіцкага раёна. 
      Скончыў  Маскоўскае  мастацкае  вучылішча  Памяці  !905  года  (1940), 
вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава (1945 - 1948 ). 
      Удзельнічае  ў выставах з 1943. 
      Творы экспанаваліся ў Беларусі,  Расіі,  Бельгіі,  Францыі,  Германіі, 
ЗША, Японіі, Венгрыі, Працуе пераважна ў жанры лірычнага пейзажа. 
Гараўскі Апалінар Гілярыевіч. 
Нар. 18(30). 01.1833. памёр у 1900. 
Вучыўся ўПецярбургскай Академіі мастацтваў (1850--1854), удасканальваў 
майстэрства ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы. 
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. 
Драздовіч Язэп Нарцызавіч. 
Нарадзіўся  1(13).10.1888, засценак Пунькі  Глыбоцкага раёна. Памёр у1954. 
Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе (1906--1910). 
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі, кніжнай ілюстрацыі, 
даследаваў этнаграфію беларусаў, збіраў фальклор. 
Грамыка Віктар Аляксандравіч 
Творы зберагаюцца у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, 
Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, 
Украіны. 
.01.01.1923,в. Сенькава Магўлёўскага раёна. 
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. 
Удзельнўчае ўвыставах з 1947. 
Творы экспанаваліся ў Беларусі і амаль усіх краінах былога СССР, Францыі, 
Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстрыі, Даніі, Італіі, Японіі. 
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. 
Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, 
Расіі, Казахстана, Італіі, Германіі, Японіі, ЗША. 
Працуе ў галіне станковага жывапісу. 
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970). 
Народны мастак Беларусі (1991). 
Давідзюк Мікола. 
Нар. у 1944, Беластоцкае ваяводства (Польшча). 
Скончыў Вышэйшую дзяржаўную школу пластычных мастацтваў у Лодзі (1968). 
Вучыўся ў С. Фіялкоўскага, С. Бырскага. 
Удзельнічае ў выставах з 1969. 
Творы экспанаваліся ў Польшчы, Беларусі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, 
Чэхаславакіі, Францыі. 
Зберагаюцца ў музеях прыватных зборах Польшчы, Беларусі. 
Працуе ў галіне станковага жывапісу. 
Данцыг Ян Вольфавіч. 
Нар. 27.04.1930, г.Мінск. 
Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава. 
Удзельнічае ў выставах з 1958. 
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, 
Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Украіны, 
Азербайджана, Бельгіі, ЗША, Ізраіля, Галандыі, Канады, Італіі. 
Працуе урозных жанрах станковага жывапісу, найбольш вядомыя яго тэматычныя 
карціны і партрэты. 
Драздовіч Язэп Нарцызавіч 
Нар. 1.(13).10.1988, засценак Пунькі Глыбоцкага раёна. 
Памёр у 1954 годзе. 
Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе (1906—1910). 
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі, кніжнай ілюстрацыі, 
даследваў этнаграфію беларусаў, збіраў фальклор. 
Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч. 
Нар. 1(13).05.1875, в. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага раёна. Памёр у жніўні 1944 
года. 
Скончыў Маскоўскае вучылішча скульптуры і дойлідства (1901). 
Удзельнічае ў выставах з 1985. 
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, 
Траццякоўскай галерэі у Маскве, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбурзе, грамадскіх 
і прыватных зборах Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі. 
Пісаў пераважна пейзажы, інтэр’еры, нацюрморты. 
Задорын Андрэй Германавіч. 
Нар. 22.08.1960, в. Бярозаўка Пермскай вобласці (Расія). 
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984), творчыя 
майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1990). 
Удзельнічае ў выставах з 1982. 
Творы зберагаюца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі, 
Германіі, ЗША, Ізраіля, Канады. 
Працуе ў розных жанрах стнаковага жывапісу. 
Залоўная Наталля Мікалаеўна. 
Нар. 23.05.1960, г. Мінск. 
Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1985). 
Удзельнічае ў выставах з 1987. 
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі .Беларусь, 
Траццякоўскай галерэі ў Маскве. 
Залозны Мікалай Рыгоравіч 
Нар. 16.10.1925, в. Княжычы Браварскага раёна Кікўскай вобласці. Памёр 
17.04.10.1982 
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959). 
Удзельнічае у выставах з 1959. 
Творы зберагаюцца ў грамадскіх і прыватных зборах Беларусі. 
Пісаў тэматычныя карціны, нацюрморты, пейзажы, партрэты. 
Качан Кастусь Іванавіч. 
Нар. 04.03.1950, в. Лаўрышава Навагрудскага раёна. 
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1975). 
Удзельнічае ў выставах з 1980. 
Творы зберагаюцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Літвы, Расіі, 
Германіі, Бельгіі, Ізраіля, Югаславіі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Карэі, 
Польшчы. 
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. 
Кожух Уладзімір Уладзіміравіч. 
Нар. 07.03.1953, г. Драгічын Брэсцкай вобласці. 
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1972), Беларускі 
тэатрльна-мастацкі інстытут (1978), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў 
СССР (1984). 
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у 
прыватных калекцыях Германіі, Ізраіля, Італіі, Францыі, Зша, Югаславіі, 
Польшчы. 
Працуе ў розных жанрах станковага жывпісу. 
Ксяндзоў Алесь Паўлавіч 
Нар. 18.08.1954, в. Баравыя Крупскага раёна. 
Скончыў Рэспублўканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву 
імя 
І.  Ахрэмчыка (1972), Беларускі дзяржаўны тэтральна мастацкі інстытут 
(1978), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1984). 
Удзельнічае ў выставах з 1976. 
Працуе у розныз жаграх станковага жывапісу. 
Літвінава  Зоя Васільеўна. 
Нар. 27.11. 1938, в. Ст.Сяло Веткаўскага раёна. 
Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967). 
Удзельнічае ў выставах з 1962. 
Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, 
Рускім музеі у Санкт-Пецярбурзе, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, 
Расіі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі. 
Працуе у розных жанрах станковага жывапісу. 
Малішэўскі Альгерд Адамавіч. 
Нар. 08.09.1922, г.Бабруйск. Памёр 22.11.1989. 
Скончыў Харкаўскі мастацкі інстытут (1952). 
Удзельнічае ў выставах з 1956. 
Пісаў тэматычныя карціны, партрэты, пейзажы, нацюрморты. 
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). 
Маркавец Віктар Пятровіч. 
Нар. 05.08.1947, г. Докшыцы. 
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1971). 
Удзельнічае ў выставах з 1972. 
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і ў дэкаратыўна-прыкладным 
мастацтве. 
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980). 
Масленікаў Павел Васільевіч 
Нар. 01 (14).02.1914, в. Нізкая вуліца Магілёўскага раёна. Памёр 
06.09.1995. 
Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938), Інстытут жывапісу, скульптуры 
і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1953). 
Удзельнічае ў выставаз з 1951. 
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1954). 
Народны мастак Беларусі (1994). 
Русак Галіна. 
Нар. у 1930, г. Навагрудак. 
Скончыла Ратгерскі універсітэт у ЗША: магістр бібліятэчных навук (1956), 
магістр гісторыі мастацтва (1976). 
Удзельнічае ў выставах з 1969. 
Творы экспанаваліся ў ЗШа, Канадзе, Беларусі. 
Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх 
і прыватных зборах ЗША. 
Працуе у розных жанрах станковага жывапісу. 
Селяшчук Мікалай Міхайлавіч 
Нар. 04.08.1947, в. Велікарыта Маларыцкага раёна. 
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976). 
Удзельнічае ў выставах з 1966. 
Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, станковым жывапісе. 
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992). 
Стальмашонак Уладзімір Іванавіч 
Нар. 06.02.1928, г. Мінск 
Скончыў інстытут жывапісу , скульптуры і архектуры імя І.Рэпіна ў 
Ленінградзе (1957). 
Удзельнічае ў выставах з 1957. 
Працуе у станковым жывапісе і манументальна-дэкаратыўным мастацтве. 
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981). 
Народны мастак БССР (1988). 
Сумараў Васіль Фёдаравіч. 
Нар. 07.12.1938, г. Мінск. 
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1965). 
Удзельнічае ў выставах з 1966. 
Піша тэматычныя карціны, пейзажы, нацюрморты. 
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981). 
                               Змест рэферата 
Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыі Беларусі ----------- 
2 стр. 
Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі --------------------------- 
---------6 стр. 
Мастацтва Беларусі 14-16 стагоддзяў ---------------------------------------- 
------------------9 стр. 
Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў ------------------------------------------ 
--------------------11 стр. 
Беларуская графіка 14-16 стагоддзяў ---------------------------------------- 
--------------------13 стр. 
Найбольш знакамітыя прадстаўнікі сучаснага мастацтва Беларусі--------------- 
------14 стр. 
Страницы: 1, 2, 3 
   
 |